Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка

Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка
Дата нараджэння 7 лютага 1973(1973-02-07) (52 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай

Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка (нар. 7 лютага 1973, Мінск) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

Нарадзілася 7 лютага 1973 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996—1999 гадах навучалася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Працоўную дзейнасць у гэтым інстытуце яна пачала ў 1999 годзе на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. З 2004 па 2006 год працавала навуковым супрацоўнікам, з 2006 да 2015 года — старшым навуковым супрацоўнікам, а з 2015 года займае пасаду вядучага навуковага супрацоўніка таго ж аддзела[1].

У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мова беларускага перакладу „Хронікі“ М. Стрыйкоўскага пачатку XVII ст.» (навуковы кіраўнік — акадэмік А. М. Булыка)[1].

Старшыня Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў: гістарычная лексікалогія, гістарычная лексікаграфія, гістарычная марфалогія, гісторыя беларускай мовы, беларуская тэрміналогія, царкоўнаславянская мова. Суаўтарка «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 33-37)[1].

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2014), Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2017), Падзякай Беларускай праваслаўнай царквы (2019), а таксама спецыяльным знакам «Дзень НАН Беларусі» (2023)[1].

Выбраныя публікацыі

  • Лакальныя моўныя рысы ў «Жыціі Аўраамія Смаленскага» (па спісе XVII ст.) // Каб жыло наша Слова: зб. навук. арт. Брэст, 2009. С. 76–79.
  • Святое Евангеліе. Слуцк: у 2 кн. Мінск, 2009. Кн. 1: Узноўлены тэкст; кн. 2: Дас­ледаванне рукапісу (у суаўтарстве).
  • «Хроніка» Мацея Стрыйкоўскага (беларускі пераклад пачатку ХVІІ ст.) у святле беларуска-польскіх моўных кантактаў // Studia Białorutenistyczne. 2011. T. 5. S. 277–291.
  • Житие блаженной Евфросинии, игуме­нии Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке: в 2 кн. Минск, 2012. Кн. 2: Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке [ц.-слав. текст, пер. на рус., белорус., англ. яз.] (у суаўтарстве).
  • Табакъ – уязвление; шабасъ – ящъ // Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі: у 2 т. Мінск, 2013. Т. 2. С. 359– 431; 478–507.
  • Баркалабаўскі летапіс. Мінск, 2013 (у суаўтарстве).
  • Букваръ сиречъ начало учения. Кн. 2: Узноўлены тэкст. Мінск, 2014 (у суаўтарстве).
  • Лексічныя розначытанні ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» (па спісах рэдакцыі Зборнікаў змеша­нага складу і Вялікіх Міней Чэцціх мітрапаліта Макарыя) // Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVII ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў: матэрыялы Х Міжнар. кнігазнаўчых чытанняў. Мінск, 2014. С. 174–179.
  • Лексіка свецка-мастацкай пісьменнасці // Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2016. С. 121–173.
  • І.В. Воўк-Левановіч як даследчык гісторыі беларускай мовы // Беларуская лінгвістыка. 2022. Вып. 89. С. 30–37.

Крыніцы

  1. а б в г д Ярмоленка Эльвіра Валер’еўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук
  2. Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya