Эльжбета Таварніцка
Эльжбе́та Таварні́цка (польск.: Elżbieta Towarnicka, нар. 29 ліпеня 1950, Уроцлаў[1]) — польская оперная спявачка, сапрана. БіяграфіяЭльжбета Таварніцка нарадзілася 29 ліпеня 1950 года ва Уроцлаве. Першыя крокі ў вакале здзейсніла пад кіраўніцтвам Леакадыі Кукаўскай (польск.: Leokadia Kukawska). У 1978 годзе скончыла Кракаўскую музычную акадэмію, клас вакалу Барбары Валчынскай (польск.: Barbara Walczyńska)[1][2]. У 1979—1981 гадах была салісткай Кракаўскай Оперы , дзе выконвала галоўныя партыі сапрана ў такіх операх, як «Багема » і «Тоска » Джакама Пучыні, «Шукальнікі жэмчугу » Жоржа Бізэ, «Травіята» і «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі, «Вольны стралок » Карла Марыі фон Вебера, «Кароль Рогер » Караля Шыманоўскі, «Дыдона і Эней » Генры Пёрсэла , «Арфей і Эўрыдыка » Крыстафа Вілібальда Глюка[1][2]. Шырокую вядомасць Эльжбеце Таварніцкай прынесла музыка Збігнева Прайснера да фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог» (1989—1990), «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і «Тры колеры» (1993—1994)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia