Эльза Лаўла Рэнберг
Эльза Лаўла Рэнберг (29 лістапада 1877, Storseleby[d] — 22 ліпеня 1931, Brønnøy Municipality[d], Нурлан) — саамская актывістка, палітык. БіяграфіяНарадзілася 29 лістапада 1877 года ў сям’і аленяводаў Ларса Томасона Лаула і Крысціны Жазэфіны Ларсдотэр і вырасла паблізу пасёлка Дзіканеса. Пасля атрымання ў Стакгольме спецыяльнасці акушэркі, вярнулася ў родны пасёлак. У 1904 годзе напісала і апублікавала на шведскай мове памфлет «Сутыкаемся мы з жыццём ці смерцю? Словы праўды пра саамскую сітуацыю» («Infor lif eller död? Sanningsord i de Lappska förhållandena»), што зрабіла яе першай саамскай жанчынай, якая апублікавала ўласнае сачыненне[1]. У працы закраналіся актуальныя для саамаў пытанні адукацыі, правы голасу, валодання зямлёй, што абудзіла палітычную і сацыяльную актыўнасць саамскага насельніцтва. Ініцыявала вялікую саамскую сустрэчу, якая адбылася 6 лютага 1917 года ў Тронхейме (Нарвегія) — цяпер гэты дзень адзначаецца як Міжнародны дзень саамаў. Памерла 22 ліпеня 1931 года ад туберкулёзу. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia