Элізабет Хэсельблад
Марыя Элізабета Хесельблад (шведск.: Maria Elisabeth Hesselblad; 4 чэрвеня 1870, Фаглавік, Вестра-Гёталанд, Швецыя — 24 красавіка 1957, Рым, Італія) — шведская медсястра, каталіцкая манахіня, ігумення кляштара ордэна Сальваторэ дзі Санта Брыгіта на плошчы Фарнезе ў Рыме. Прылічана да ліку блажэнных Папам Рымскім Янам Паўлам II (2000) і кананізавана Папам Францыскам (2016). Праведнік народаў свету.. БіяграфіяНарадзілася ў лютэранскай сям’і ў Фаглавіку і была пятай з 13 дзяцей. У 1888 годзе пераехала ў ЗША, дзе вучылася догляду хворых у шпіталі імя Рузвельта ў Нью-Ёрку. Пазней працавала ў гэтай сферы з амерыканскімі католікамі. 15 жніўня 1902 года прыняла каталіцкае хрышчэнне ў капліцы кляштара Адведзін ў Вашынгтоне[3]. З 25 сакавіка 1904 года Хесельблад жыла ў Рыме. У 1906 годзе ўвайшла ў ордэн Сальваторэ дзі Санта Брыгіта[3]. Падчас нямецкай акупацыі Італіі ў часы Другой сусветнай вайны была ігуменняй кляштара, хавала ў кляштары яўрэяў і палітычных уцекачоў[4]. Памерла ў Рыме 24 красавіка 1957 года[3]. Беатыфікавана ў красавіку 2000 года Папам Рымскім Іаанам Паўлам II. 9 жніўня 2004 года ізраільскі Інстытут Катастрофы і гераізму «Яд ва-Шэм» надаў Элізабеце Хесельблад ганаровае імя «Праведнік народаў свету» за дапамогу яўрэям у часы Халакосту[4]. 5 мая 2016 года кананізавана Папам Рымскім Францыскам у Ватыкане[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia