Эмануэль Шыканедэр
![]() Эмануэль Шыканедэр (ням.: Emanuel Schikaneder, народжаны Johann Joseph Schikaneder — Іаган Іозеф Шыканедэр; 1 верасня 1751, Штраўбінг, Баварыя — 21 верасня 1812, горад Вена, Аўстрыйская імперыя) — нямецкі оперны спявак (барытон), імпрэсарыё, драматург і лібрэтыст. Найбольш вядомы як лібрэтыст оперы «Чароўная флейта» В. А. Моцарта. Пачатак кар’ерыПрыблізна ў 1773 годзе, Шыканедэ дэбютаваў у складзе тэатральнай трупы Мосера, якая ставіла, акрамя опер, фарсы і зінгшпілі. У 1777 годзе ён ажаніўся з актрысай гэтай трупы, Элеанорай Арт. У тым жа годзе ён удала сыграў Гамлета ў пастаноўцы ў Мюнхене. У 1778 годзе Шыканедэр стаў кіраўніком сваёй уласнай трупы. У 1780 годзе падчас гастроляў у Зальцбургу ён пазнаёміўся з Моцартам. Пачынаючы з 1785 Шиканедер выступае ў Кернтнертор-тэатры ў Вене, працягваючы працаваць і ў Зальцбургу. У 1789 годзе трупа Шыканедэра ў Theater auf der Wieden, у прыгарадзе Вены. Пастаноўкі трупы, у тым ліку і опера Моцарта «Выкраданне з сераля», маюць вялікі поспех у публікі. Шыканедэр таксама ставіць шэраг опер на казачныя народныя сюжэты, часта выкарыстоўваючы для гэтага складаныя тэхнічныя рашэнні. Чароўная флейтаКульмінацыяй серыі казачных опер стала «Чароўная флейта» з музыкай Моцарта. Лібрэта было напісана Шыканедэрам, які выкарыстаў разам з традыцыйным сюжэтам шэраг масонскіх знакаў. Сам Шыканедэр сыграў у прэм’ернай пастаноўцы Папагена. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia