Эмілія Данатаўна Казак-Казакевіч
Эмілія Данатаўна Казак-Казакевіч (1911, в. Другое Чорнае, Дрысенскі павет — 9 мая 1984) — знаўца фальклору латгальскіх беларусаў, перакладчыца з латышскай мовы, аўтар успамінаў аб жыццядзейнасці беларусаў у Латвіі. БіяграфіяЭмілія Казак-Казакевіч нарадзілася ў 1911 годзе пад Індраю ў вёсцы Другое Чорнае Дрысенскага павета Віцебскай губерні (цяпер Латвія). Вучылася ў беларускай пачатковай школе ў Дзвінску, потым — у Беларускай дзяржаўнай гімназіі. У 1930 годзе была залічана слухачкай Рыжскіх двухгадовых настаўніцкіх курсаў. Працавала выхавацелькай, настаўніцай беларускай пачатковай школы на Чырвонай Дзвіне. У 1934 годзе, калі да ўлады прыйшоў Карліс Улманіс, Эмілія Казак-Казакевіч атрымала права на выкладанне латышскай мовы, гісторыі і геаграфіі Латвіі, а пазней — і на выкладанне рускай мовы. Працавала ў 23-х школах у многіх паветах Латвіі. Падчас вайны яе арыштавалі акупацыйныя ўлады, але ад вывазу ў Нямеччыну ўратавалася. У 1944 годзе пачала настаўнічаць у Індраўскай рускай школе, але ў 1949 годзе яе сям’ю, як кулацкую, вывезлі ў Омскую вобласць. Вярнулася з іртышскай высылкі ў студзені 1956 года і аж да выхаду на пенсію (1968) працавала настаўніцай Індраўскай сярэдняй школы. Памерла 9 мая 1984 года. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia