Эмілі Дэшанель
Эмілі Эрын Дэшанель (англ.: Emily Erin Deschanel, нар. 11 кастрычніка 1976[1], Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская кінаактрыса, прадзюсар, найбольш вядомая галоўнай роляй у тэлесерыяле «Косці». БіяграфіяЭмілі Дэшанель нарадзілася ў Лос-Анджэлесе ў сям'і намінанта на прэмію «Оскар» кінааператара Калеба Дэшанель і актрысы Мэры Джо Дэшанель (Уэйр). Праўнучка Поля Дэшанеля, 11-га прэзідэнта Францыі[2]. Мае ірландска-французскае паходжанне[3]. Таксама ў яе ёсць сястра Зоўі Дэшанель, актрыса. Скончыла Бостанскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «тэатральнае мастацтва» са ступенню бакалаўра[4]. З'яўляецца веганкай і ўдзельніцай руху PETA[5]. 25 верасня 2010 годзе выйшла замуж за акцёра Дэвіда Хорнсбі[6]. 31 сакавіка 2011 года было абвешчана, што муж і жонка чакаюць з'яўлення першынца. Іх сын, Генры Хорнсбі, нарадзіўся 21 верасня 2011 года[7]. Кар'ераЭмілі дэбютавала ў фільме «Шчаслівы выпадак» у 1994 годзе. А пасля поспеху экранізацыі рамана Стывена Кінга «Чырвоная ружа» (2002 год) прыняла ўдзел у здымках фільмаў «Халодная гара» (2003 год), «Алама» (2004 год) і «Чалавек-павук 2» (2004 год), пасля чаго была адзначана ў рэйтынгах часопіса Interview Magazine сярод шасці актрыс, на якіх варта звярнуць увага ў 2004 годзе. Сыграўшы ў 2005 годзе ў «Бугімене», Дэшанель была запрошана на ролю доктара Тэмперанс Брэнан у тэлесерыяле «Косці» кампаніі FOX. За гэту ролю актрыса ўдастоілася намінацый на прэмію «Спадарожнік» у 2006 годзе і на Teen Choice Awards у 2007-м. Пачынаючы з трэцяга сезона серыяла, Эмілі паспрабавала сябе ў якасці яго прадзюсара. Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia