Эмі (прэмія, 2023)
75-я цырымонія ўручэння прайм-таймавай прэміі «Эмі» — цырымонія ўручэння галоўнай тэлевізійнай прэміі ЗША, якая прысуджаецца найлепшым тэлевізійным праграмам года, якія выйшлі ў прайм-тайм у перыяд з 1 чэрвеня 2022 па 31 мая 2023 года, па выбары Акадэміі тэлевізійных мастацтваў і навук . Цырымонія была запланавана на 18 верасня 2023 года, а цырымонія ўручэння прэмій «Эмі» ў галіне творчасці — на 9 і 10 верасня, але яны былі перанесены на нявызначаны дзень з-за забастоўкі Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі ў 2023 годзе і забастоўкі SAG-AFTRA ў 2023 годзе[1], а пазней было абвешчана, што цырымонія адбудзецца 15 студзеня 2024 года[2]. Гэта першы за 22 гады перанос цырымоніі (апошні раз гэта адбылося ў 2001 годзе з-за тэрактаў у ЗША). Намінацыі былі аб’яўлены 12 ліпеня 2023 года[3]. Правы на трансляцыю цырымоніі ў ЗША належаць тэлеканалу «Fox»[4]. Намінацыі і ўзнагародыНайлепшы камедыйны серыялНайлепшы драматычны серыял
Найлепшы міні-серыялНайлепшы акцёр камедыйнага серыяла
Найлепшая актрыса камедыйнага серыялаНайлепшы акцёр у драматычным серыяле
Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле
Найлепшая мужчынская роля ў міні-серыялеНайлепшая жаночая роля ў міні-серыялеЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia