Эндрыкас Адольфавіч Юшка
Эндрыкас Адольфавіч Юшка (нар. 21 кастрычніка 1947, Клікалей , Акмянскі раён, Шаўляйская вобласць, Літва) — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры, мастак міжнароднага саюза мастацкай фатаграфіі. ТворчасцьСкончыў у 1974 годзе Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1974—1981 гадах архітэктар Магілёўскага аддзела Галаўнога інстытута па праектаванні прадпрыемстваў штучнага валакна , у 1981—2001 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект», у 2001—2010 гадах намеснік генеральнага дырэктара па архітэктуры ЗАТ «Будпраектінвест». Член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі. Пражывае ў Магілёве па пр. Міру, 10. Творчасць![]() ![]() Асноўныя творы: 8, 9, 11-павярховы інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча на рагу Піянерскай і Камсамольскай вуліц у Магілёве (1987)[1], навучальны корпус № 16 БДСГА ў Горках[2], гасцініца ў Дрыбіне[3], рэканструкцыя будынка Магілёўскага філіяла «Слаўнафтабанк» па вуліцы Ленінскай, 54[4], гандлёвы цэнтр «Панарама» з гаражамі па вул. Чэхава (сааўтар Ірына Іванчыкава)[5] ў Магілёве і інш. УзнагародыУзнагароджаны і адзначаны прызамі, дыпломамі, медалямі. З іх найважнейшыя: сярэбраны медаль Новазеландскага фотасалона (1989), залаты медаль Лонданскага салона (1990), граматы Беларускага Саюза архітэктараў, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (2001). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia