Камсамольская вуліца (Магілёў)
Камсамольская вуліца (руск.: Комсомольская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада. Працягласць вуліцы ад Першамайскай вуліцы да плошчы Арджанікідзэ складае 330 м. ![]() Гісторыя![]() ![]() Фарміраванне вуліцы пачалося ў канцы 19 ст., калі на скрыжаванні Дняпроўскага праспекта (цяпер Першамайская вуліца) і вул. Дваранскай утварылася Тэатральная плошча з будынкам тэатра (пабудаваны ў 1888). Першапачаткова насіла назву Дваранская вуліца, якая атрымала назву, верагодна, ад дома Дваранскага сходу, які размяшчаўся на ёй. У 1922 годзе перайменавана пад сучасную назву. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1930-х гадоў, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва. Фарміраванне вуліцы працягвалася ў пасляваенныя гады, калі паводле генплана 1947−1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада і яе галоўнай магістралі вул. Першамайскай. Забудова![]() ![]() ![]() ![]() У забудове вуліцы пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы. Вышыннай дамінантай з’яўляюцца 11-павярховы інтэрнат педвучылішча, узведзены ў 1987. З найбольш старых пабудоў захаваўся касцёл кармелітаў, помнік архітэктуры барока першай паловы 18 ст. На вуліцы размешчаны таксама Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў (у гэтым будынку ў час Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся шпіталь для абаронцаў горада; у час нямецкай акупацыі тут была створана падпольная група «Непакорныя», у памяць пра якую ў 1968 на будынку вучылішча пастаўлена мемарыяльная дошка), Сацыяльна-гуманітарны каледж. У савецкі час размяшчаліся прыёмны пункт трыкатажнага атэлье, аддзяленне сувязі № 14, Гарпалівазбыт, камітэт ДТСААФ Цэнтральнага раёна, Магілёўскі аддзел Віцебскага ВА «Маналіт».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia