Энергетычны напой


Энергетычны напой - напой, у складзе якога знаходзяцца стымулюючыя рэчывы (часцей за ўсё кафеін). Лічыцца сродкам разумовай і фізічнай стымуляцыі. Часцей за ўсё ў склад энергетычных напояў уваходзіць цукар, часам - раслінныя экстракты і амінакіслоты. Энергетычныя напоі таксама могуць быць газаванымі.

Кава, гарбата і іншыя натуральныя напоі, што змяшчаюць кафеін, не з'яўляюцца энергетычнымі напоямі. Таксама не лічацца энергетычнымі безалкагольныя напоі накшталт Кока-колы.

Беларускі рынак энергетычных напояў прадстаўлены такімі брэндамі як Red Bull, Burn, Бізон і DYNAMI:T.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya