Эрменехільда Англада Камараса
Эрменехільда Англада Камараса або Англада-і-Камараса (ісп.: Hermenegildo Anglada Camarasa; 11 верасня 1871, Барселона — 7 ліпеня 1959, Мальёрка) — іспанскі (каталонскі) мастак. Біяграфія і творчасцьВучыўся ў барселонскай школе вытанчаных мастацтваў, і ў ранніх работах адчуваецца ўплыў яго настаўніка Мадэста Урхеля. У 1894 годзе Англада перабраўся ў Парыж, што дазволіла яму ў большай ступені вызваліцца ад залежнасцяў (зрэшты, уласны стыль Англады наследуе Дэга і Тулуз-Латрэку, збольшага і Клімту). Займаўся ў Акадэміі Жуліяна і Акадэміі Каларосі. У 1901 разам з Сулаагай прыняў удзел у міжнароднай выставе ў Дрэздэне, меў вялікі поспех. У далейшым выстаўляўся па ўсім свеце, быў удастоены залатых медалёў у Венецыі (1907) і Буэнас-Айрэсе (1910). У 1939—1947 жыў у эміграцыі ў Францыі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia