Эрмітажныя каты![]() Эрміта́жныя каты́ — каты, якіх афіцыйна трымаюць на тэрыторыі пецярбургскага Зімняга палаца з часоў, калі ён быў пабудаваны, з мэтай прадухілення інтэнсіўнага размнажэння пацукоў і мышэй у Эрмітажы. Паводле словаў дырэктару музея Міхаіла Піятроўскага, «каты — легенда эрмітажнага жыцця і яго неад’емная частка»[1], а «інтэрв'ю і здымкі пра катоў, не радзейшыя, чым пра Рэмбранта»[2]. ГісторыяЛічыцца, што гісторыя эрмітажных катоў пачынаецца з прывезенага з Нідэрландаў Пятром I ката па мянушцы Васіль, якога пасялілі ў драўляным Зімнім палацы[3][4]. Паводле іншай версіі, Пётр узяў Васіля ў 1724 годзе з дому галандскага купца, які гандляваў на Валагодчыне[5]. У XVIII стагоддзі ў Зімнім палацы распладзілася вялікая колькасць мышэй і пацукоў, якія наносілі істотную шкоду будынку. Паводле падання, да імператрыцы Лізаветы Пятроўны дайшлі чуткі, што ў Казані, дзякуючы катам, не засталося грызуноў. У 1745 годзе яна загадала даслаць з Казані да двара 30 найлепшых катоў[6]. Заснавальніца Эрмітажа імператрыца Кацярына II катоў не любіла, але пакінула іх у палацы і надала ім статус «ахоўнікаў карцінных галерэй»[7]. Каты жылі ў палацы і ў XIX—XX стагоддзях. Падчас блакады Ленінграда ўсе каты загінулі, а Зімні літаральна кішэў пацукамі[8]. Пасля вайны ў Ленінград з Омска, Цюмені і Іркуцка было завезена 5 тысяч катоў, і неўзабаве пацукі зніклі[9]. У наш час кожны эрмітажны кот мае асабісты пашпарт, ветэрынарную картку і афіцыйна лічыцца кваліфікаваным спецыялістам па ачыстцы музейных сутарэнняў ад пацукоў[10]. Катоў трымаюць у добрых умовах. Пры музеі існуе Клуб сяброў катоў Эрмітажа, а штовясну музей ладзіць «Дзень эрмітажнага ката». Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia