Эрнэст Дэнгаф
Эрнэст Дэнгаф (Ernest Denhoff; каля 1630 — жнівень 1693) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расійскай дзяржавай і ўкраінскімі казакамі. З 1666 оберштэр рэгімента каралеўскай гвардыі, генерал-маёр (1670). У 1671—1676 удзельнічаў у баявых дзеяннях на Украіне супраць турэцкіх войскаў і казакоў. З 1676 зноў камандзір рэгімента каралеўскай гвардыі. Пасол на соймы 1670, 1672. Лоўчы ВКЛ у 1676—1683, кашталян віленскі ў 1683—1685. З 1685 ваявода мальбаркскі, з 1687 маршалак каралевы. У 1683 камендант Кракава, генерал-лейтэнант. У Венскай бітве 1683 камандаваў брыгадай пяхоты. Сям’яПрадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў герба ўласнага «Дзік», сын Эрнэста Магнуса, ваяводы парнаўскага, і Кацярыны фон Дона. Двойчы жанаты: спачатку з Соф’яй Ганнай Алясніцкай, а потым з Канстанцыяй Слушкай, дачкой Багуслава Юрыя Слушкі і удавой Уладзіслава Дэнгафа. Ад першага шлюбу меў дачку Яну, якая выйшла за Станіслава Эрнэста Дэнгафа, сына другой жонкі Эрнэста. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia