Эталонная мадэль OSI
Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model) — абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе ўзроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы. ГісторыяЭталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з’яўлялася першай спробай увядзення міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана. СтруктураВыбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:
У выніку мадэль OSI складаецца з 7 узроўняў: Апісанне ўзроўняўФізічны ўзровеньНа фізічным узроўні адзінкай перадачы інфармацыі з’яўляецца біт. Асноўныя пытанні, якімі займаецца гэты ўзровень:
Узровень перадачы даных (канальны)Узровень перадачы даных займаецца перадачай «кадраў» (памер кадра можа змяняцца: ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч байт). Мэта гэтага ўзроўню — забяспечыць беспамылковую перадачу даных (з пункту гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў пацвярджэння, якія перыядычна адсылае прымаючы камп’ютар. Сярод праблем, якія павінен вырашаць гэты ўзровень, ёсць:
Сеткавы ўзровеньСеткавы ўзровень аперыруе пакетамі. Асноўнай яго задачай з’яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета. У шырокавяшчальных сетках гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны — ці адсутнічае ўвогуле. Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы, як:
Транспартны ўзровеньТранспартны ўзровень прымае даныя ад сеансавага ўзроўню (пры неабходнасці — разбіваючы іх на больш дробныя кавалкі) і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта — каб даныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя. Транспартны ўзровень з’яўляецца першым узроўнем, які наўпрост камунікуе з камп’ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні таксама камунікавалі з прамежкавымі камп’ютарамі). Сеансавы ўзровеньСеансавы ўзровень адказвае за ўсталяванне сувязі паміж двума камп’ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць: Узровень прадстаўленняГэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі. Каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем даных, неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віду, што і робіць узровень прадстаўлення. Прыкладны ўзровеньПрыкладны ўзровень з’яўляецца верхнім у іерархіі OSI і займаецца перадачай даных паміж рэальнымі праграмамі. Ён уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, як, напрыклад, HTTP. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia