Канальны ўзровень
Канальны ўзровень (англ.: Data Link layer) — другі ўзровень сеціўнай мадэлі OSI; прызначаны для перадачы інфармацыі вузлам, якія знаходзяцца ў тым жа сегменце лакальнай сеткі. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія ўзнікаюць на фізічным узроўні. Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з’яўляюцца:
Канальны ўзровень адказны за дастаўку кадраў паміж тымі прыладамі, што ўключаны ў адзін сеткавы сегмент; то бок, кадры канальнага ўзроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі ж міжсеткавай маршрутызацыі і глабальнай адрасацыі ажыццяўляюцца на вышэйшых узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага ўзроўню засяроддзіцца на лакальнай дастаўцы і адрасацыі. На канальным узроўні, загаловак кадра змяшчае апаратныя адрасы адпраўніка і атрымальніка; гэта дазваляе вызначыць, якая прылада адправіла кадр і якая прылада павінна яго атрымаць і апрацаваць. У адрозненне ад іерархічных маршрутызатар адрасоў, апаратныя адрасы — аднаўзроўневыя (гэта значыць, што ніякая частка адрасу не можа ўказваць на прыналежнасць да якой-небудзь лагічнай ці фізічнай групы). Калі прылады спрабуюць выкарыстоўваць асяроддзе адначасова — узнікае калізія кадраў. Пратаколы канальнага ўзроўню выяўляюць такія выпадкі і забяспечваюць механізмы для змяншэння іх колькасці альбо іх прадухілення. Многія пратаколы канальнага ўзроўню не маюць пацвярджэння аб прыманні кадра; некаторыя пратаколы нават не маюць кантрольнай сумы для спраўджання цэласнасці кадра. У такіх выпадках, пажадана каб пратаколы вышэйшага ўзроўню забяспечвалі наступнае:
На гэтым узроўні працуюць: камутатары, масты. У праграмаванні, доступ да гэтага ўзроўню звычайна прадастаўляе драйвер сеткавай платы. У аперацыйнай сістэме можа мецца праграмны інтэрфейс узаемадзеяння канальнага і сеткавага ўзроўняў паміж сабой (але гэта не новы ўзровень, а рэалізацыя мадэлі для пэўнай аперацыйнай сістэмы). Прыклады такіх інтэрфейсаў: ODI, NDIS. Даўжыня пакета, які фармуецца пратаколам канальнага ўзроўню, абмежаваная: звыш — праз MTU; знізу — калі і так, то, як правіла, мяжа не можа быць зменена. Падузроўні канальнага ўзроўнюСпецыфікацыя IEEE 802 падзяляе гэты ўзровень на 2 падузроўні:
Функцыі канальнага ўзроўню
Стандарты і пратаколы перадачы інфармацыі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia