Эўтаназія

Прычыненне смерці
Забойства
Заказное забойства
Масавае забойства
Дзетазабойства
Бацьказабойства
Прычыненне смерці па неасцярожнасці
Генацыд · Суд Лінча
Забойства гонару
Рытуальнае забойства
Царазабойства
Забойца
Наёмны забойца
Серыйны забойца
Асасін
Некрымінальнае прычыненне смерці
Смяротная кара
Эўтаназія
Самагубства
Праект Права · Партал Права

Эўтаназія (радзей эйтаназія) (грэч.: ευ-«добры» θάνατος «смерць») — практыка спынення (або скарачэння) жыцця чалавека, які пакутуе невылечным захворваннем, цярпіць невыносныя пакуты, задавальненне просьбы без медыцынскіх паказанняў у бязбольнай ці мінімальна балючай форме з мэтай спынення пакут. Пярэчыць клятве Гіпакрата.

«Кароткі Оксфардскі слоўнік» дае тры значэнні словы «эўтаназія»: першае — «спакойная і лёгкая смерць», другое — «сродкі для гэтага», трэцяе — «дзеянні для яе ажыццяўлення».

Tэрмін «эўтаназія» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да ўсыплення лабараторных і бадзяжных жывёл.

Класіфікацыя

У асноўным разглядаюць некалькі відаў эўтаназіі[1][2]:

  • Добраахвотная – пацыент дае згоду на правядзенне працэдуры.
  • Нядобраахвотная – згоду пацыента немагчыма атрымаць.
  • Прымусовая – супраць волі пацыента.
  • Пасіўная – адмова ад лячэння ці тэрапіі, неабходных для падтрымання жыцця.
  • Актыўная – прымяненне смяротных рэчываў для спынення жыцця.

Прававы статус эўтаназіі

Эўтаназія з'яўляецца дыскусійнай тэмай у грамадстве, пры гэтым штогод павялічваецца колькасць краін, у якіх яна становіцца законнай. Сярод іх Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Калумбія, Канада, Іспанія, Новая Зеландыя, Эквадор, Швейцарыя[3][4][5].

У Беларусі эўтаназія забаронена Законам «Аб ахове здароўе». У артыкуле 31 таксама адзначаецца, што "асоба, якая свядома заахвоціла іншую асобу да эўтаназіі і (ці) здзейсніла эўтаназію, нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[6].

Крыніцы

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya