Юбілейная плошча (Верхнядзвінск)
Юбілейная плошча (трансліт.: Jubiliejnaja plošča, руск.: Юбилейная площадь) — галоўная і фармальна адзіная плошча горада Верхнядзвінска. АпісаннеАрхітэктурны ансамбль сучаснай Юбілейнай плошчы ў Верхнядзвінску сфармаваўся на працягу 1970—1980-х гадоў калі было вырашана пабудаваць новыя спецыялізаваныя будынкі для раённага выканаўчага камітэта і раённага дома культуры на вольнай ускраіне паміж гістарычным цэнтрам горада і нізменным і часта затапліваемым павадкамі лугам ля берага Дрысы, дзе лукавіна ракі ўтварае вялікі паўвостраў. У ХХІ ст. на плошчы былі пабудаваныя новы будынак гарадской аўтастанцыі (у паўднёвай частцы плошчы ля скрыжавання вул. Качкара і вул. Ленінградскай), а таксама трохпавярховы шматкватэрны будынак (у заходняй частцы плошчы паміж вул. Ленінградскай і вул. Савецкай). Таксама з захаду і поўначы да плошчы прымыкае драўляная аднапавярховая жылая забудова сядзібнага тыпу. Плошча па сваёй форме блізкая да прамавугольніка, максімальная шырыня складае амаль 100 метраў, даўжыня — да 200 метраў. Падчас маштабнай рэканструкцыі ў 2018 годзе ў межах падрыхтоўкі горада да абласных Дажынак на плошчы быў пабудаваны фантан перад уваходам у Дом культуры, а таксама ўсталяваны валун з макетам магчымага выгляду Дрысенскага замку, які знаходзіўся непадалёк. На Каляды на плошчы ўсталёўваецца святочная ялінка. Аб’екты
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia