Юдзіф Самойлаўна Арончык
Юдзіф Самойлаўна Аро́нчык[1] (19 снежня 1908, Мінск — 3 чэрвеня 1993) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1938). БіяграфіяСкончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926, яўрэйская секцыя). Працавала ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (да 1949 года). У 1950—1956 гады ў Тэатры драмы і камедыі пра Белдзяржэстрадзе. У 1970—1990 гадах мастацкі кіраўнік Мінскага народнага тэатра мімікі і жэсту Беларускага таварыства глухіх. ТворчасцьМастацтва Арончык вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. З лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Голда («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна » Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка » К. Гальдоні). Сям’я![]() У шлюбе з беларускім акцёрам Маркам Моінам мела сына Віктара. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia