Лопэ дэ Вэга
Лопэ дэ Вэга (ісп.: Lope de Vega; поўнае імя — Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо[5], ісп.: Félix Lope de Vega y Carpio; 25 лістапада 1562, Мадрыд — 27 жніўня 1635, Мадрыд) — іспанскі драматург, паэт і празаік. Аўтар больш чым 2000 п’ес, з якіх 425 дайшлі да нашых дзён. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рамесніка-золаташаўца. З ранніх гадоў выявіў незвычайныя творчыя здольнасці (у 10-гадовым узросце пераклаў у вершы «Выкраданне Празерпіны» Клаўдыяна). Вучыўся ва ўніверсітэце ў Алкале, пачаў пісаць вершы. Універсітэт скончыць яму, аднак, не ўдалося. За сатыру на сям’ю каханай, якая адвергла яго, ён быў асуджаны на 10 гадоў выгнання з Мадрыда. Нягледзячы на гэта, Лопэ вяртаецца ў сталіцу, каб выкрасці новую даму сэрца і таемна ажаніцца з ёй. У 1588 прыняў удзел у паходзе «Непераможнай армады», пасля паразы якой пасяліўся ў Валенсіі, дзе і стварыў шэраг драматычных твораў для падтрымання сям’і. Лопэ дэ Вэга быў сакратаром у герцага Альбы (1590), маркіза Мальпіка (1596) і герцага Лемоскага (1598). Да гэтага ж перыяду адносіцца росквіт яго драматычнай творчасці. У 1609 г. Лопэ дэ Вэга атрымаў званне familiar del Santo oficio de la Inquisición (добраахвотнага слугі інквізіцыі), а ў 1614 прыняў сан святара. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia