Юзаф Азямблоўскі
Юзаф Азямблоўскі (польск.: Józef Oziębłowski; 11 мая 1805[2][3], Мінск — 27 жніўня 1878, Вільня) — беларускі і польскі мастак-графік і гравёр. БіяграфіяУ 1825—1829 гадах вывучаў матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1830-я[3] займаўся там жа пад кіраўніцтвам прафесара жывапісу Яна Рустэма. Заснаваў у Вільні літаграфічную майстэрню[3], дзе ілюстравалі свае кнігі вядомыя пісьменнікі Юзаф Крашэўскі, Тэадор Нарбут і інш. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы[3]. Сярод яго прац — пейзажы, краявіды Вільні, малых літоўскіх і беларускіх гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты вялікага князя літоўскага Альгерда, польскага караля Жыгімонта II Аўгуста і інш. Выключнае месца ў творчасці Азямблоўскага займае літаграфія «Славянскі нявольнік, 1840-я» («Беларускі раб»), якую Адам Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях пра прыгоннае права ў Расійскай імперыі[3] (арыгінал літаграфіі захоўваецца ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы). Аляксандр Герцэн у кнізе «Хрышчоная ўласнасць» (1853) даў ёй высокую ацэнку[3] і пісаў:
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia