Юзаф Смалінскі
Юзаф Тэафіл Смалі́нскі (польск.: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927) — польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці. БіяграфіяВыпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцеха Герсана. ДзейнасцьЗаймаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва. Вывучаў помнікі старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фотаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia