Юльяна Пятрэнка
Ю́лія Віта́льеўна Пятрэ́нка, псеўданім Юльяна Пятрэнка (нар. 13 снежня 1981, Жгунь Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) — пісьменніца, сурдапедагог. БіяграфіяРасла на бабуліных казках, што значны адбілася на яе творчасці. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў Мінску. Працавала ў школе для дзяцей з парушэннямі слыху, у садку, у цэнтральнай бібліятэцы Гомеля. Цяпер працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, займаецца сакратарскімі паслугамі і паслугамі па перакладу. ТворчасцьДрукавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», літаратурным альманаху «Літаратурная Гомельшчына» і іншых. Уладальнік Гран-пры Першага абласнога форуму маладых літаратараў Гомельшчыны, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Па выніках конкурсу Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» выдадзена першая кніга прозы Юліі Пятрэнка «Авяльга». У 2017 годзе выйшаў празаічны зборнік апавяданняў «На досвітку», які быў адзначаны абласной літаратурнай прэміяй імя Кірыла Тураўскага. У 2020 годзе выйшаў раман «Харунжы. Verbera ventorum». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia