Юльян Брун
Юльян Брун (партыйныя псеўданімы: Спіс, Брановіч; 21 красавіка 1886, Варшава — 28 красавіка 1942) — публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся 21 красавіка 1886 года ў Варшаве. З 1905 года член партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы; з 1919 года — КПП. Удзельнічаў у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Ратуючыся ад рэпрэсій царскіх улад, эмігрыраваў у Францыю, потым у Балгарыю. У 1924 годзе арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны на 8 гадоў турмы. З 1926 года ў выніку абмену палітвязнямі — у СССР. Жыў у Маскве, працаваў у ТАСС. У 1929 годзе накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. У 1928—1938 гадах — адзін з рэдактараў часопіса «Nowy Przegląd» — тэарэтычнага органа ЦК КПП. У 1936—1941 гадах — у эміграцыі ў Бельгіі і Францыі. Вясной 1941 года прыехаў у СССР. Займаўся публіцыстыкай. Памёр 28 красавіка 1942 года. Сям’яЖонка — Стэфанія Станіславаўна Брун (у дзявоцтве — Уншліхт, 1888—1947), прадстаўнік кампартыі Польшчы ў ВККІ, сястра Іосіфа Уншліхта. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia