Юлій Якаўлевіч Райзман
Юлій Якаўлевіч Ра́йзман (руск.: Юлий Яковлевич Райзман; 2 (15) снежня 1903, Масква, Расійская імперыя — 11 снежня 1994[1][2], Масква, Расія) — расійскі кінарэжысёр. Народны артыст Латвійскай ССР (1949). Народны артыст СССР (1964). Прафесар (1960). БіяграфіяВучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1924 літаратурны кансультант на кінастудыі «Міжрабпом-Русь». Быў асістэнтам рэжысёра Якава Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадзянскі пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакументальных фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949). Прэміі і ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia