Юліянэ Зайфарт
Юліянэ Зайфарт (ням.: Juliane Seyfarth; нар. 19 лютага 1990 года, Айзенах, Цюрынгія, Германія) — нямецкая скакуха з трампліна, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года, двухразовая чэмпіёнка свету 2019 года ў камандных спаборніцтвах. Спартыўная кар’ераУ скачкі Юліянэ прыйшла з горных лыж, якімі займалася з дзяцінства. З сезона 2011/12 пачала ўдзельнічаць у Кубку свету па скачках з трампліна сярод жанчын. У сваім першым сезоне яна рэгулярна ўваходзіла ў трыццатку найлепшых. 15 лютага 2014 года выйграла Кантынентальны кубак у Лахці. Гэта была яе першая сур’ёзная перамога ў скачках. Удзельнічала ў Чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту 2015 года ў Фалуне. У індывідуальным спаборніцтве яна заняла 14-е месца. У Алімпійскім сезоне некалькі разоў уваходзіла ў першую дзясятку і тым самым заваявала месца ў зборнай камандзе Германіі на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года. У індывідуальным спаборніцтве ў выніку заняла дзясятае месца. Сезон 2018/2019 года ў скачках у жанчын стартаваў у нарвежскім Лілехамеры, дзе нямецкая спартсменка перамагла на этапе Кубка свету. Для яе гэта першая перамога і першы подыум на Кубку свету. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia