Юлія Аляксандраўна Высоцкая
Юлія Аляксандраўна Высоцкая (нар. 16 жніўня 1973, Новачаркаск, Растоўская вобласць) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая і кулінар; заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018). БіяграфіяНарадзілася 16 жніўня 1973 года ў Новачаркаску Растоўскай вобласці РСФСР. У 1990 годзе скончыла сярэднюю школу № 9 горада Баку. Потым скончыла акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995) і Лонданскую акадэмію музычнага і драматычнага мастацтва (1998). Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе сыграла галоўныя ролі ў спектаклях «Безыменная зорка», «Лысая спявачка» і іншых. Цяпер спектаклі з яе ўдзелам ідуць на сцэне Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета. З 2003 года па цяперашні час вядзе на тэлеканале «НТБ» суботнюю кулінарную перадачу «Ямо Дома!», а з 2010 года таксама ранішнюю праграму «Сняданак з Юліяй Высоцкай». Фільмаграфія
Сям’я
Узнагароды
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia