Юлія Георгіеўна Мурына
Юлія Георгіеўна Мурына (21 лютага 1979, в. Іздрашава, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2]. БіяграфіяНарадзілася 21 лютага 1979 года ў в. Іздрашава Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут псіхалогіі і сацыяльнай работы па спецыяльнасці «псіхолаг, выкладчык псіхалогіі», а пазней — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «спецыяліст па кіраванні персаналам». Працавала першым сакратаром Салігорскага гаркама і райкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктарам дзяржаўнай установы «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Выбіралася дэпутатам Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 27-га скліканняў. З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бахрэйн. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Узнагароды
Сям’яЗамужам, мае сына. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia