Юлія Сяргееўна Дубень
Юлія Дубень (нар. 25 лістапада 1996, Мазыр) — беларуская футбалістка, паўабаронца жаночай футбольнай каманды «Дынама-БДУФК (Мінск)». БіяграфіяЗ’яўляецца выхаванкай мазырскай СДЮШАР. У 2012 годзе папоўніла склад жаночай каманды «Мінск». З 2014 года футбалістка пачала выступаць за асноўны склад ЖФК «Мінск». За гэты час стала шасціразовай чэмпіёнкай Беларусі, шэсць разоў заваёўвала Кубак краіны, а таксама чатыры разы выйгравала жаночы Суперкубак Беларусі. З 2014 па 2019 гады ў Жаночай Лізе паўабаронца правяла 102 гульні, у якіх забіла 92 галы. З’яўляецца рэкардсменкай «Мінска» па ліку праведзеных гульняў Лігі чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын: на яе рахунку 21 сустрэча. У другой палове сезона-2020 была аддадзена ў арэнду «Зорцы-БДУ». За гэтую каманду футбалістка адгуляла сем матчаў, у якіх забіла тры галы. У лютым 2021 года падпсала кантракт з «Дынама-БДУФК»[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia