Юліёнас Сцепанавічус

Юліёнас Сцепанавічус
літ.: Julijonas Steponavičius
тытулярны біскуп
з 22 мая 1955
Дыяцэзія Antarados[d]
архібіскуп віленскі[d]
з 10 сакавіка 1989
Дыяцэзія Віленская архідыяцэзія
Папярэднік Рамуальд Ялбжыкоўскі
Пераемнік Аўдрыс Юозас Бачкіс
дапаможны біскуп
з 22 мая 1955
Дыяцэзія Панявежыская дыяцэзія
апостальскі адміністратар
з 8 снежня 1957
Дыяцэзія Віленская архідыяцэзія

Нараджэнне 18 кастрычніка 1911(1911-10-18)
Смерць 18 чэрвеня 1991(1991-06-18) (79 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліёнас Сцепанавічус (літ.: Julijonas Steponavičius; 18 кастрычніка 1911(1911-10-18), Міцюны, Віленская губерня18 чэрвеня 1991(1991-06-18), Вільня) — літоўскі каталіцкі архіепіскап. З 1958 па 1989 год — Апостальскі Адміністратар Панявежскай епархіі і Віленскай архідыяцэзіі. З 10 сакавіка 1989 года і да смерці 18 чэрвеня 1991 года — архіепіскап Віленскі.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1911 года ў в. Міцюны Віленскага павета Віленскай губерні (цяпер — Астравецкі раён Гродзенскай вобласці).

Навучаўся ў гімназіі ў Вільні, пасля яе заканчэння паступіў у Віленскую каталіцкую семінарыю. Працягнуў адукацыю на багаслоўскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. Пасвечаны ў святара 21 чэрвеня 1936 года, выкладаў Закон Божы ў гродзенскай гімназіі. З 1939 года служыў святаром у шэрагу парафій Літвы. У 1955 годзе прызначаны вікарным біскупам Панявежыса, разам з прызначэннем атрымаў званне тытулярнага біскупа Антадоса. Епіскапская хіратонія адбылася 11 верасня 1955 года.

Каталіцкая Царква ў Літве перажывала ў гэты час цяжкі перыяд. Антырэлігійная палітыка ў СССР ставіла каталікоў у надзвычай сціснутыя ўмовы. Арцыбіскуп Вільні Рамуальд Ялбжыкоўскі быў дэпартаваны ў 1945 годзе, яго памочнік Мячыславас Рэйніс у 1947 годзе арыштаваны, у 1953 годзе памёр у турме ва Уладзіміры. Абавязак Апостальскага Адміністратара Вільні выконваў біскуп Казімір Палтаракас. Пасля яго смерці ў 1958 годзе Апостальскім адміністратарам Панявежскай дыяцэзіі і Віленскай архідыяцэзіі быў прызначаны Юліёнас Сцепанавічус. Ужо праз тры гады пасля прызначэння біскуп быў арыштаваны і адпраўлены ў ссылку ў Жагарэ, дзе знаходзіўся пад дамашнім арыштам.

У 1970 годзе святары Віленскай дыяцэзіі падалі петыцыю ўладам СССР аб вяртанні біскупа са ссылкі, у 1976 годзе з заклікам аб вызваленні Сцепанавічуса выступіла Літоўская Хельсінкская група, але заклікі былі праігнараваныя. Свабода біскупу была прадастаўлена толькі з пачаткам палітыкі перабудовы. 21 кастрычніка 1988 года біскуп змог прыбыць у Вільню, дзе яго на плошчы перад кафедральным саборам сустракала вялікая маса вернікаў.

10 сакавіка 1989 года Папа Ян Павел II прызначыў яго архіепіскапам Вільні. Абавязкі арцыбіскупа ён выконваў да сваёй смерці 18 чэрвеня 1991 года. Пахаваны ў капліцы ссыльных кафедральнага сабора Вільні.

Крыніцы

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 18 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya