Юлі (фільм)
«Юлі» (ісп.: Yuli) — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі Ісіар Бальяін[2]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3]. Сюжэт«Юлі» — мянушка, якую даў Карласу Акосце яго бацька Пэдра. Юлі з дзяцінства цярпець не мог дысцыпліну і вучобу. Большую частку сваіх ведаў ён атрымліваў на вулачках беднага квартала ў Гаване. Але, распазнаўшы ў сыне талент, Пэдра прымусіў яго паступіць у Нацыянальную балетную школу Кубы. Супраць волі Юлі і насуперак яго недысцыплінаванасці, свет танца зачараваў хлопца. Так пачалася гісторыя аднаго з легендарных кубінскіх танцораў, які не спыняўся ні перад якімі табу і стаў першым цемнаскурым Рамэа Лонданскага каралеўскага балета[3]. Акцёрскі складУзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia