Юрый Аляксандравіч Лобач
Юрый Аляксандравіч Лобач (нар. 29 красавіка 1963, в. Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». Працоўную дзейнасць пачаў вытворчым майстрам на доследна-механічным заводзе рэспубліканскага прамысловага аб’яднання «Дарбудматэрыялы». Працаваў начальнікам механазборачнага ўчастка, механазборачнага цэха, намеснікам дырэктара, дырэктарам доследна-механічнага завода дзяржаўнага прадпрыемства «Дартрэстбудіндустрыя», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудіндустрыя». З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. УзнагародыУзнагароджаны знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» І і IIступені, юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі», ганаровымі граматамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia