Цяхцінскі сельсавет
Цяхці́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цяхцін. ГісторыяУтвораны 15 студзеня 1965 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 25 населеных пунктаў (Асавец, Асман-Касаева, Асмолаўка, Ашуркаўка, Бахані, Вугольшчына, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Ленінскі, Мазкі, Малінаўка, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка, Паліўнікі, Пільшычы, Прыбар і Цяхцін), якія былі вылучаны з Запольскага сельсавета[1]. 23 жніўня 1968 года скасаваны пасёлак Крушынаўка[2], 20 ліпеня 2015 года — вёска Красны Бор і пасёлак Жорнаўка[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1485 чалавек[4], з іх 95,8 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1160 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia