Юрый Анатолевіч Баранаў

Юрый Анатолевіч Баранаў
Дата нараджэння 7 красавіка 1949(1949-04-07) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр кніжная графіка, станковая графіка і экслібрыс
Член у

Юрый Анатолевіч Баранаў (нар. 7 красавіка 1949, г. Віцебск) — беларускі мастак, працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, экслібрыса.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 красавіка 1949 года ў горадзе Віцебску. Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1970 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

Жыве ў г. Віцебску[1].

Творчасць

Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, а таксама ў тэхніцы экслібрыса. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Расказы аб тэатры» М. Абалкіна, «Зборнік твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў», «Лірыка» П. Яварава, «Гарачы снег» Ю. Бондарава; графічная серыя «Помнікі культуры і архітэктуры г. Віцебска»[1].

Крыніцы

  1. а б в г Баранаў Юрый Анатольевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya