Юрый Быкаў
Ю́рый Бы́каў (нар. 21 ліпеня 1964, Мінск) — ксёндз-магістр. БіяграфіяВышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя. Працаваў журналістам Дзяржтэлерадыёкампаніі — радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё-2». У 2003 скончыў семінарыю ў Драгічыне (Польшча). Навуковую магістэрскую працу па тэалогіі маральнай абараніў у Папскім каталіцкім універсітэце Стэфана Вышынскага ў Варшаве (тэма: «Годнасць чалавека ў працах кс. Адама Станкевіча»). Працаваў вікарыем мінскага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. 18 кастрычніка 2005 года прызначаны пробашчам касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску. Шмат зрабіў для адбудовы і рэстаўрацыі касцёла. З 3 жніўня 2014 прызначаны пробашчам кафедральнага касцёла і парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве, дэканам магілёўскага дэканата. Даручана душпастырская апека парафіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі Бялыніцкай у Бялынічах. Творы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia