Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Бабруйск)
Касцё́л Беззага́ннага Зача́цця Найсвяце́йшай Панны Мары́і — адзіны ў Бабруйску каталіцкі касцёл, цэнтр парафіі. Гісторыя![]() ![]() Касцёл пабудаваны ў 1906 годзе (паводле некаторых звестак — у 1903) у стылі неаготыкі (інтэр'ер мае таксама барочныя рысы). Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам ксяндза Яна Красоўскага і інжынера Станіслава Шабунеўскага. Фундацыю зрабілі генерал Яблоньскі, княжна Радзівіл, маркрафіня Веляпольская, Шыман Забела і Эдгар Булгак[2]. 9 верасня 1912 года касцёл быў кансэкраваны мітрапалітам, архібіскупам магілёўскім Вінцэнтам Ключынскім. У 1902/1906—1912 гадах пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912). У 1906-1920 гадах у парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі. У 1935—1941 гадах службы ў касцёле забаранілі, а памяшканні выкарыстоўвалі пад гаспадарчыя мэты. У 1921—1944 гадах пробашчам парафіі быў ксёндз Фелікс Выліжынскі. У 1938 годзе ён быў зняволены ў лагеры ў Казахстане, потым у лагеры каля Пячоры[3]. Пасля выхаду на волю ў ліпені 1941 года ксёндз Выліжынскі вярнуўся на парафію, якую апекаваў да смерці восенню 1944 года. У 1946 годзе касцёл зноў закрыты. У 1968 годзе фасад храма часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які стаіць да сёння. У 1955—1970 гадах парафіян апекаваў ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку. ![]() У кастрычніку 1989 года прынята рашэнне пра вяртанне касцёла вернікам, але здзейснілася толькі ў сакавіку 1990 года. 13 ліпеня 1990 года касцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова даўшы яму тытул Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля рэканструкцыі, якую 9 снежня 1996 года ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімір Свёнтак, у тытул касцёла і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сучасныя пробашчы парафіі
Касцёл у культурыКасцёл апісаны ў аповесці Фларыяна Чарнышэвіча «Nadberezyńcy» («Надбярэзынцы»), аўтар паказаў яго важным рэлігійным асяродкам палякаў ва Усходняй Беларусі, месца пілігрымак і арганізацыі свят, якія адначасова былі маніфестацыямі польскасці[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia