Юрый Віктаравіч Меляшкевіч
Юрый (Юрась) Віктаравіч Меляшкевіч (нар. 20 лістапада 1982, Слаўгарад, Магілёўская вобласць, БССР) — намеснік старшыні партыі БНФ, намеснік старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. БіяграфіяНарадзіўся ў 1982 годзе ў Слаўгарадзе ў сям’і выкладчыкаў. У 1993 годзе, у час перасялення пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сям’я пераехала ў Мінск, у мікрараён Малінаўка-4. Праз гэта стаў праціўнікам будаўніцтва Беларускай АЭС:
Вучыўся ў мясцовай СШ № 206 г. Мінска, пасля ў СШ № 113 з хіміка-экалагічным ухілам. У 2007 скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на кафедры «Біятэхналогіі і біяэкалогіі» па спецыяльнасці «Біяэкалогія». Акрамя беларускай і рускай, валодае англійскай і польскай мовамі. З 2011 года ва ўласным бізнесе, да 2013 года дырэктар кампаніі «Мэлвінд». У 2013—2020 гадах дырэктар турыстычнай кампаніі «Куфэрак падарожжаў»[2]. З 2019 года — сузаснавальнік і дырэктар кампаніі «ВерусІНН Вінакурня», а таксама кіраўнік у іншых камерцыйных праектах. Дырэктар «Маёнтак Падароск», які ставіць задачай аднаўленне ўсяго сядзібна-паркавага комплексу Бохвіцаў XVIII стагоддзя ў в. Падароск Ваўкавыскага раёна. 28 кастрычнік 2022 года затрыманы разам з іншымі супрацоўнікамі «Маёнтак Падароск»[3]. Дырэктару Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Змітру Карабачу выстаўленае абвінавачанне па ч.2 арт. 243 КК РБ у нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў[4]. Грамадская дзейнасцьЗаймаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю з 1999 года. З 2004 Член Партыі БНФ, быў сакратаром партыйнай камісіі ў пытаннях экалогіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС і камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Балатаваўся ад Партыі БНФ на парламенцкіх выбарах па Малінаўцы ў Мінску, а таксама на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. У 2006 годзе балатаваўся, але не быў выбраным у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў[5]. На парламенцкіх выбарах 2016 года балатаваўся ад Партыі БНФ па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100, атрымаўшы 7,1 % галасоў[6]. Член Рэспубліканскага праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух «За Свабоду» (быў намеснікам старшыні арганізацыі[2]), выконвае абавязкі намесніка старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, член Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». У лістападзе 2020 года абраны на пасаду намесніка старшыні Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне»[7]. Сям’яЮрась Меляшкевіч — сын Віктара Рыгоравіча Меляшкевіча — аднаго з членаў Беларускага Народнага Фронту ад часоў заснавання руху. Жанаты. Жонка Ганна педагог-псіхолаг, сын Станіслаў, дачка Яніна. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia