Юрый Віктаравіч Тышкевіч
Юрый Віктаравіч Тышкевіч (8 сакавіка 1929, Менск — 27 кастрычніка 1983) — беларускі мастак-графік. БіяграфіяСкончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1950)[1], Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года. ТворчасцьПрацаваў у розных тэхніках і жанрах станковай графікі (каляровай і чорна-белай лінагравюры, аўталітаграфіі, афорта і інш.). Творы вызначаюцца яркай вобразнасцю, лаканічнасцю кампазіцыйных рашэнняў, дакладнасцю і выразнасцю ліній: «Магілёўская шаша» (1959), «Красавіцкае сонца» (1960), «Кастрычнік» (1962), «Праталіны» (1964), «Хата Я. Купалы» (1974), «Беларускія далі» (1980), «Дарогамі Беларусі» (1982) і інш. Аўтар серый: «Цаліна індустрыяльная» (1964), «Мужнасць» (1967), «На радзіме Я. Купалы» (1968), «Гарады і гады» (1968—69), «Мой горад Мінск» (1970—73), «Беларускі трактарны» (1980), трыпціха «Белая бяроза» (1966). Літаратура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia