Юрый Казіміравіч Кавалёнак

Юрый Казіміравіч Кавалёнак
Дата нараджэння 28 сакавіка 1976(1976-03-28) (49 гадоў) ці 1973
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, ветэрынар
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук[2] (2013)
Навуковае званне
Альма-матар

Юрый Казіміравіч Кавалёнак (нар. 28 сакавіка 1976, в. Ёды, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ветэрынар. Доктар ветэрынарных навук (2013), прафесар (2014).

Біяграфія

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына», 1995; аспірантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл», 1998), Санкт-Пецярбурскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (дактарантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл, паталогія, анкалогія і марфалогія жывёл», 2012).

Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1999 года, факультэт ветэрынарнай медыцыны, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл, з 2007 года загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі, адначасова ў 2004—2010 года дэкан факультэта даістытуцкай падрыхтоўкі, сумежных і грамадскіх прафесій).

Узнагароды

Ганаровыя граматы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2008, 2011, 2012).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых метадаў дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі незаразных хвароб жывёл; інавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці.

Зноскі

Літаратура

  • Коваленок Юрий Казимирович] // Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины : история и современность (к 85-летию со дня основания), 1924—2009. — Витебск, 2009. — С. 153—154.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya