Юрый Канстанцінавіч Казлоў
Юрый Канстанцінавіч Казлоў (нар. 7 студзеня 1928, Масква — 12 жніўня 2016) — беларускі эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1971). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1951). Да 1953 года працаваў майстрам, начальнікам цэха на заводзе. З 1954 года у Савеце па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР.З 1958 года у Цэнтральным эканамічным НДІ Дзяржплана РСФСР. З 1960 года у Інстытуце эканомікі АН СССР. З 1963 года загадчык лабараторыі Цэнтральнага НДІ цяжкага машынабудавання. З 1964 года загадчык сектарам Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР. З 1971 года дырэктар Галоўнага навукова-даследчага вылічальнага цэнтра выканкама Массавета. У 1973—1979 гадах дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 года загадчык кафедры Маскоўскага інстытута кіравання, прафесар кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне аптымальнага планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл краіны, стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання народнай гаспадаркай. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў размяшчэння асобных галін машынабудавання і іх комплексаў. Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій[1][2]. Асноўныя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia