Юрый Леанідавіч Астапчанка
Юрый Леанідавіч Астапчанка (нар. 18 чэрвеня 1945, Жлобін Гомельскай вобласці) — беларускі эканаміст, палітык. БіяграфіяЗакончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут, эканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на лесагандлёвым складзе ў горадзе Жлобіне. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй праўлення Стрэшынскага спажывецкага таварыства, дырэктарам аптова-гандлёвай базы Жлобінскага райспажыўсаюза, старшынёй праўлення Буда-Кашалёўскага райспажыўсаюза, начальнікам Гомельскай канторы «Аблкаапзабеспячэнне», дырэктарам Гомельскай універсальнай базы аблспажыўсаюза, генеральным дырэктарам Гомельскага аптова-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз», Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы». Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[2]. УзнагародыУзнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра ІІІ ступені, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі[3] . Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia