Юрый Мікалаевіч Скарэнка
Юрый Мікалаевіч Скарэнка (нар. 18 чэрвеня 1956, г. Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 1985 годзе курсы павышэння кваліфікацыі Маскоўскага архітэктурнага інстытута. У 1978—1985 гадах працаваў архітэктарам, старэйшым архітэктарам у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 1986—1989 гадах старэйшым эксперт-архітэктарам у Дэмакратычнай Рэспубліцы Емен. З 1989 па 1992 — кіраўнік групы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1992 па 2009 працаваў ва ўласнай майстэрні, распрацоўваючы праекты інтэр’ераў, індывідуальныя жылыя дамы. З 2009 года галоўны архітэктар ЧТУП «Квадра». Член Саюза архітэктараў Беларусі, член праўлення. ТворчасцьАўтар генеральных планаў гарадоў Вілейка (аўтарскі калектыў), Добруш, Мядзел (Беларусь); планаў развіцця Глінкаўскага і Дзямідаўскага раёнаў (Расія); генпланаў г. Эль-Гайда (Емен), ПДП жылых раёнаў гарадоў: Адэн, Шэйх-Асман, Эль-Мукала (Емен); горадабудаўнічага БНіПа Емена (раздзелы транспарту і ПДП); шматлікіх праектаў індывідуальных жылых дамоў і іх інтэр’ераў. УзнагародыУзнагароджаны граматамі за прафесійнае майстэрства, Ганаровай граматай Рэспублікі Емен. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia