Юрый Пятровіч Смірноў
Ю́рый Пятро́віч Смірно́ў (13 красавіка 1929, Дзеравягіна, Чэбсарскі раён, РСФСР) — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР VIII—XI скліканняў, загадчык аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ, памочнік Першага сакратара ЦК КПБ БССР П. М. Машэрава.[1] БіяграфіяЮрый Пятровіч нарадзіўся ў вёсцы Дзеравягіна, Чэбсарскага раёна РСФСР. Па рэкамендацыі Генеральнага пракурора СССР К. П. Гаршэніна быў прыняты ў Мінскі юрыдычны інстытут у 1948 годзе, які скончыў з адзнакай[1]. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру Мінскага юрыдычнага інстытута, якую скончыў у 1954 годзе. У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце 24 сакавіка 1960 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Роля савецкіх прафсаюзаў у галіне аховы працы». А 5 лютага 1964 года яму было прысвоенае вучонае званне дацэнта. Юрый Пятровіч быў першым на ўжо на юрыдычным факультэце БДУ і трэцім у юрыдычнай гісторыі Беларусі кандыдат юрыдычных навук і дацэнт па працоўным праве. Выкладаў працоўнае права на юрыдычным факультэце БДУ з 1954 па 1955 год[1]. Юрый Пятровіч быў адзіным з прававедаў, хто займаў пасаду памочніка П. М. Машэрава, а так сама з’яўляўся загадчыкам аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ. У 1971 годзе быў абраны ў Вярхоўны Савет БССР, дзе з’яўляўся дэпутатам на працягу амаль 20 гадоў і трох скліканняў. Працаваў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 1992 па 2002 год на пасадах загадчыка юрыдычнага аддзела і саветніка старшыні[1]. У свой час з’яўляўся арбітрам Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. З’яўляецца адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Супольнасць працоўнага права». Узнагароды і званніУзнагароджаны[1]:
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia