Юрый Рыгоравіч Ярашэвіч
Юрый Рыгоравіч Ярашэвіч (нар. 22 жніўня 1971, Мінск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль (з 2025). БіяграфіяСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1993), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994), Дыпламатычную акадэмію МЗС Расійскай Федэрацыі (1996). Кандыдат эканамічных навук (1997). У 1996—1997 — трэці сакратар Дэпартамента Заходняй Еўропы і Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1997—1998 — Другі сакратар Генеральнага сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2001 — другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. У 2002—2005 — саветнік, начальнік аддзела па Украіне і Малдове, намеснік начальніка Дэпартамента па справах СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2005—2009 — саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН, адначасова ў 2007 — старшыня Камітэта па канферэнцыях ААН. У 2010—2012 — Старшы саветнік Дэпартамента аналізу знешняй палітыкі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2012—2014 — намеснік дырэктара Дэпартамента шматбаковай дыпламатыі — начальнік упраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2014—2018 — саветнік-пасланнік (намеснік пасла) Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. У 2018—2025 — начальнік (шэф) Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 14 студзеня 2025 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль. Жанаты, мае сына. Валодае англійскай мовай. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia