Яўген Сямёнавіч Вараб’ёў
Яўген Сямёнавіч Вараб’ёў (нар. 1969, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт (1993) і факультэт міжнародных адносін (1995) Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1995—1998 — аташэ, трэці, другі сакратар другога еўрапейскага аддзела (Цэнтральная Еўропа, краіны Балтыі і Скандынавіі) другога палітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2001 — другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2001—2003 — першы сакратар, саветнік аддзела Усходняй Еўропы ўпраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2003—2006 — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі. У 2006—2009 — саветнік, начальнік аддзела Паўночнай Еўропы, намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Паўночнай Еўропы упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 — старшы саветнік, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2013—2015 — намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Паўночнай Еўропы ўпраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2015—2019 — начальнік упраўлення Еўропы, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Рэспублікі Беларусь. 3 12 верасня 2019[1] па 14 студзеня 2025[2] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае сына. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia