Юрый Фёдаравіч Каралёў
Юрый Фёдаравіч Каралёў (5 жніўня 1923, Сімбірск — 1 студзеня 1991, Мінск) — беларускі дэрматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся 5 жніўня 1923 года ў Сімбірску ў сям’і служачых. У 1941 г. пасля завяршэння сярэдняй школы стаў слухачом Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава, якую скончыў у 1946 г. Быў пакінуты ў ад’юнктуры пры кафедры скурных і венерычных хвароб, затым паслядоўна працаваў малодшым, старшым выкладчыкам і прафесарам гэтай кафедры. У 1969 г. абраны загадчыкам кафедры дэрматавенералогіі БелДІУУ і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1989 г., потым на працягу 2 гадоў быў прафесарам кафедры. У 1947 г. Ю. Ф. Каралёў абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пеніцылінатэрапія гнайнічковых захворванняў скуры», а ў 1960 г. — доктарскую «Клініка, этыялогія, патагенез і лячэнне себарэі і яе ускладненняў». У 1967 г. прысвоена вучонае званне прафесара. Ю. Ф. Каралёў унёс вялікі ўклад у распрацоўку метадаў лячэння піядэрміі, себарэі, сіфіліса. У апошнія гады надаваў вялікую ўвагу дыягностыцы, лячэнню і дыспансерызацыі хворых лімфомамі скуры. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 2 доктарскія і 13 кандыдацкіх дысертацый. Ю. Ф. Каралёў аўтар 2 манаграфій, якія не страцілі свайго значэння і ў цяперашні час: «Себарэя і вульгарныя вугры» і «Медыкаментозныя токсідэрміі». Ім распрацаваны шэраг метадычных рэкамендацый, апублікавана больш за 200 навуковых прац. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia