Юрый Юліянавіч Шаўчук
Юрый Юліянавіч Шаўчук (руск.: Юрий Юлианович Шевчук, 16 мая 1957, Ягаднае, Магаданская вобласць, РСФСР) — савецкі і расійскі музыкант, паэт, кампазітар і прадзюсар, нязменны лідар гурта ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатра ДДТ». Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005). Скончыў мастацка-графічны факультэт Башкірскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўнічаў у сельскай школе. Першыя песні (у канцы 1970-х - пачатку 1980-х гадоў) пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Уладзіміра Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Сярэбранага веку — Сяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юрый Шаўчук у пэўным сэнсе працягнуў тэму творчасці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць з апошнім. Галоўнай тэматыкай ранейшых твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст. Не раз выступаў у Беларусі з канцэртамі[3], падпісваў звароты ў падтрымку беларускіх палітвязняў[4][5]. Некаторыя яго песні перакладаліся на беларускую мову[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia