Ютаўскі ўніверсітэт
Ютаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Utah) — самая вялікая і значная вышэйшая навучальная ўстанова штата Юта, ЗША. Згодна з Шанхайскім рэйтынгам ВНУ займае 79 месца ў свеце. ГісторыяУніверсітэт быў створаны 28 лютага 1850 года і першапачаткова насіў назву Універсітэт Дэзерэта (англ.: University of Deseret). Універсітэт быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй часовага штата Дэзерэт. Першым кіраўніком Універсітэта быў прызначаны Орсан Спенсе. У першыя гады існавання ўніверсітэт сутыкнуўся з вялікімі матэрыяльнымі цяжкасцямі. У сувязі з матэрыяльнымі праблемамі, а таксама ў сувязі з недахопам дастатковай колькасці абітурыентаў Універсітэт Дэзерэта быў зачынены ў 1853 годзе. Аднак ужо ў 1867 годзе Універсітэт Юты пад кіраўніцтвам Дэвіда О. Калдэра адрадзіў сваю дзейнасць. |
Portal di Ensiklopedia Dunia