Ягор Аляксеевіч Герасімаў
Яго́р Аляксе́евіч Гера́сімаў (нар. 11 лістапада 1992[1][2][…], Мінск[2][3]) — беларускі тэнісіст. БіяграфіяНарадзіўся 11 лістапада 1992 года ў Мінску. Бацька — Аляксей Герасімаў, маці — Валянціна. Пачаў гуляць у тэніс ва ўзросце шасці гадоў. Першы трэнер — Наталля Валер’еўна Верына[4]. Улюбёнае пакрыццё — хард, улюбёны турнір — Адкрыты чэмпіянат ЗША. Спартыўная кар’ераУ канцы жніўня 2019 года прайшоў кваліфікацыю Адкрытага чэмпіянату ЗША і ў выніку дабраўся да другога кола. Перамога ў першым коле асноўнай сеткі над паўднёва-афрыканцам Лойдам Харысам стала першай перамогай Герасімава ў асноўнай сетцы турніру Вялікага шлема. У верасні на Адкрытым чэмпіянаце Санкт-Пецярбурга дайшоў да паўфіналу[5], дзе прайграў Даніілу Мядзведзеву. Потым на Адкрытым чэмпіянаце Чэнду дайшоў да чвэрцьфіналу. У кастрычніку ў Маскве на Кубку Крамля дайшоў да 1/8 фіналу, дзе прайграў у трох сэтах Андрэю Рублёву[6]. Рэйтынг на канец года
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Асабістае жыццёЖанаты з дзяўчынай па імені Ганна (з 29 кастрычніка 2016 года). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia