Ягор Ягоравіч Сянько
Ягор Ягоравіч Сянько́[3] (8 студзеня 1934 — 16 лістапада 2012[4]) — беларускі вучоны-фізік і педагог, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1990). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Міхалова[3] Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. У 1958 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут[3] па спецыяльнасці «Фізіка і асновы вытворчасці», у 1967 годзе аспірантуру Кіраўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[4]. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1971 года[3] Я. Я. Сянько працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова на пасадзе прафесара кафедры агульнай фізікі фізіка-матэматычнага факультэта. У 1977—1987 гадах загадчык кафедры, з 2003 года прафесар кафедры фізікі і тэхнічных дысцыплін, у 1972—1992 гадах — дэкан факультэта. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па праблемах радыеактыўнасці глебы і прыземныага слоя атмасферы, методыцы выкладання фізікі і радыяцыйнай бяспекі ў вышэйшых навучальных установах. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia